Турнір знаўцаў "З роднай моваю на "ты"

 


Турнір знаўцаў

 “З роднай моваю на “ты”

5 – 9 класы

Мэта: паўтарэнне правілаў, вывучаных ў 5-9 класах; папулярызацыя ведаў па лексіцы беларускай мовы; развіццё ўменняў працаваць у камандзе; выхаванне цікавасці да прадмета, культуры маўленчых зносін.

Абсталяванне: выказванні аб роднай мове, флаеры беларускіх слоў, зробленыя вучнямі.

Эпіграф: Не цурайся роднай мовы,

                 Што з калыскі навучыла маці,

                 Як для дрэва корань, так і слова

                 Сілу, годнасць не дае нам страціць.

                                                             П. Лепяшынскі

Ход мерапрыемства

1.     Арганізацыйны этап.

Гульня “Паэтычныя ланцужкі”.

Удзельнікі гульні дзеляцца на каманды (па шэсць – сем чалавек), сабраўшы радкі вершаў класікаў беларускай літаратуры. Кожны з прысутных выбірае па пялёстку васілька, якія раскладзены на стале. На зваротным баку размешчаны вершаваныя радкі.  Неабходна спалучыць ланцужок аўтарскіх вершаваных радкоў, сабраць пялёсткі ў кветку, каб атрымаліся вершы беларусіх паэтаў, юбілейную дату нараджэння якіх  адзначыць Беларусь у бягучым 2020 годзе. На сталах ляжаць кружкі жоўтага колеру з надпісамі аўтараў вершаў. Прымацуйце пялёскі ў апаведным парадку. Хто хутчэй?

Прадстаўнік ад кожнай групы агучвае аўтара  і  назву верша ( Рыгор Барадулін “Трэба дома бываць часцей”, Пятрусь Броўка “Калі ласка”).

Паведамленне правіл гульні.

Перад вамі табло – маршрутны ліст, на якім размешчаны назвы этапаў  і кошт заданняў (гл. Дадатак).

1)    Каманды атрымліваюць аднолькавыя заданні. Перамагае тая каманда, якая дала поўны адказ на пытанне. Каманды па чарзе  выбіраюць  этап, адначасова выконваюць заданне, якое мае стартавую цану(балы), і запісваюць  ў адпаведную клетку колькасць заробленых балаў. Колькі “каштуе” адказ – вырашае настаўнік.

2)    У вас на стале ляжыць табло. Калі заданне выкананана, вы яго пазначаеце, каб не выбіраць другі раз.

3)    Перамагае тая каманда, якая дала поўныя адказы на пытанні і  набярэ большую колькасць балаў.

2.     Правядзенне гульні.

Першай права выбраць заданне атрымала каманда, якая хутчэй сабрала “паэтычны” васілёк. 

Заданне “Меню з памылкамі”

Неяк група турыстаў наведала рэстаран. Адзін з іх паглядзеў меню і заўважыў вялікую колькасць памылак, на любы густ. Каб не апынуцца ў смешным становішчы, давайце дапаможам  афіцыянту  выправіць памылкі і напішам меню без памылак.

Рассольнік, картофельны п’юрэ, вірошчака, вермешель, вендліна, гарбата, грыбны соўс. (Правільна: расольнік, пюрэ з бульбы, верашчака, вермішэль, вяндліна, гарбата, грыбны соус). 

Заданне «Хто хутчэй ?»

Узнавіце вядомыя прыказкі.

Хто чужога не шкадуе…                         так і адзавецца.

Кінь перад сабою…                                 ды свой розум май.

Любіш катацца…                                     ні аднаго не зловіш.

У людзей пытай…                                   знойдзеш за сабою.

За двума зайцамі пагонішся…                любі і саначкі вазіць.

Як гукнеш…                                             той свайго не мае.

Правільныя  адказы: хто чужога не шкадуе, той свайго не мае; кінь перад сабою, знойдзеш за сабою; любіш катацца, любі і саначкі вазіць; у людзей пытай, ды свой розум май; за двума зайцамі пагонішся, ні аднаго не зловіш; як гукнеш, так і адзавецца.

Заданне «Збяры пазлы»

Якія фразеалагізмы рассыпаліся на часткі?

абое              грамата              маляваны            першынства

біць              рукой                  меч                      дамоклаў

пуп               кітайская            зямлі                   лынды

асёл              пальма                рабое                   падаць

Правільныя адказы: абое рабое, біць лынды, пуп зямлі, асёл маляваны, кітайская грамата, рукой падаць, пальма першынства, дамоклаў меч.

ЗаданнеКрыжаванка”

Словы, зашыфраваныя ў крыжаванку, нагадаюць вам асноўныя правілы беларускай арфаграфіі і падкажуць слова-сінонім да запазычанага “арфаграфія”.

1.                 Вядучы беларускі музычны інструментальны ансамбль.

2.                 Прыстасаванне для друкавання дакументаў.

3.                 Шкляны сасуд з вадой для ўтрымання рыб.

4.                 Упрыгожанне, якое жанчыны носяць на вушах.

5.                 Афрыканская птушка атрада бегуноў.

6.                 Гераічны ўчынак.

7.                 Навучальная ўстанова, у якой рыхтуюць настаўнікаў.

8.                 Зразанне сухой травы.

Заданне «Знайдзі пару»

Устанаві адпаведнасць паміж рускімі і беларускімі фразеалагізмамі.

1.     Держать ушки на макушке                А. Клёку ў галаве не мае

2.     У чёрта на куличках                           Б. Даць дыхту

3.     Дать дрозда                                          В. Трымаць вуха востра

4.     Ни холодно ни жарко                          Г. Не вучы старога ката смятану злізваць

5.     Не учи учёного                                     Д. За блізкім светам

6.     Без царя в голове                                  Е. Ні свярбіць ні  баліць

Правільныя адказы: 1-В, 2-Д, 3-Б, 4-Е, 5-Г, 6-А.

Заданне “Асалода роднай мовы”

Запішыце па-беларуску словы.

А) каблук, воротник, пуговица  (абцас, каўнер, гузік);

Б) карман, серьги, платье (кішэня, завушніцы, сукенка);

В) челюсть, бровь, висок (сківітца, брыво, скронь);

Г) затылок, ресница, веко (патыліца, вейка, павека).

Заданне «Паліглоты»

         Я буду зачытваць вам пераклад прыказак з іншых моў, ваша задача – падабраць беларускую  прыказку з такім жа зместам. Адказвае тая каманда, прадстаўнікі якой першымі падымуць руку.

1.     Французы кажуць, што жаўранкі не падаюць у рот смажанымі. Англічане гавораць: хто хоча з’есці плод, павінен залезці на дрэва. У Расіі два варыянты гэтай прыказкі: смажаныя куры ў рот не ляцяць і без працы не выцягнеш і рыбку з сажалкі. Што ў такой сітуацыі скажа наш зямляк? (Каб рыбу  з’есці, трэба ў ваду лезці; без працы няма чаго хлеба шукаці).

2.     Французы сцвярджаюць, што няма нічога лепшага за сваю хату. Англічанін кажа: хата ёсць хата, няхай і не самая ўтульная. А як скажа беларус? (Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка, родная зямелька – як зморанаму пасцелька).

3.     Пра такога чалавека французы кажуць, што ён нарадзіўся пад добрай зоркай, англічане сцвярдаюць, што ён нарадзіўся ў капелюшы. А як скажа беларус пра шчаслівага чалавека? (Нарадзіўся ў кашулі).

4.     Немцы ў пэўнай сітуацыі скажуць: яйка хоча быць разумнейшае за курыцу. Французы выкажуцца: старых малпаў не вучаць крыўляцца. А як прыказка гучыць па-беларуску? (Яйка курыцу не вучыць).

Заданне  “Чароўны капялюш”

Адкажыце на пытанні: што знаходзіцца ў  “ капелюшы”?

1.     Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу, а таксама рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае са скуры птушак. (Пяро).

2.     Яе можна расказваць, а яшчэ гэта від тканіны з прыгладжаным ворсам. (Байка).

3.     Гэта вадкасць, якая выкарыстоўваецца для змазвання пашкоджаных участкаў скуры, і восеньскі грыб.(Зялёнка).

4.     Снарад з выбуховым рэчывам, і вырпаз твару чалавека, які выражае што-небудзь. (Міна).

5.     Гэта грыб, страказа і страва з бульбы.(Бабка).

6.     Белае крышталічнае рэчыва з вострым смакам, ужываецца як прыправа да стравы, іпятая нота музычнай гамы. (Соль).

 “Літаратурны вальс”

Дапамажыце літаратурнаму герою знайсці сабе пару на вальс.

Князь Уладзімір - ?              Грышка - ?            Андрэй Лабановіч - ?

Якім Сарока - ?                     Паніч - ?

Правільныя адказы: Князь Уладзімір – Рагнеда, Грышка – Марыська, Андрэй Лабановіч – Ядвіся, Якім Сарока – Паўлінка, Паніч – Зоська.

3.     Падвядзенне вынікаў. Зварот да эпіграфа.

4.     Узнагароджанне каманд.

Дадатак 2

 

 

1.

п

е

с

н

я

р

ы

 

 

2.

п

р

ы

н

т

а

р

 

 

 

 

3.

а

к

в

а

р

ы

у

м

4.

з

а

в

у

ш

н

і

ц

ы

 

с

т

р

а

у

с

 

 

 

 

 

 

 

6.

п

о

д

з

в

і

г

 

п

е

д

і

н

с

т

ы

т

у

т

8.

к

а

с

ь

б

а

 

 

 

 


Дадатак 1

Табло – маршрутны ліст

Этапы

Меню з памылкамі

Хто хутчэй?

Збяры пазлы

Крыжаванка

Знайдзі пару

Асалода роднай мовы

Паліглоты

Чароўны капялюш

Літаратурны вальс

Кошт задання

5

5

10

10

20

20

30

30

30

Балы каманды

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Цікавыя і займальныя заданні для аматараў беларускай мовы і літаратуры