Свая гульня
Як самую звонкую ў свеце
навуку,
Як ройных вякоў пчаліную
складчыну,
Прымаю па складу, па смаку, па
гуку
Мову маю матчыну!..
П. Макаль
Ход мерапрыемства
1.
Арганізацыйны этап.
Гульня “Паэтычныя ланцужкі”.
Удзельнікі гульні
дзеляцца на каманды (па шэсць – сем чалавек), сабраўшы радкі вершаў класікаў
беларускай літаратуры. Кожны з прысутных выбірае па пялёстку васілька, якія
раскладзены на стале. На зваротным баку размешчаны вершаваныя радкі. Неабходна спалучыць ланцужок аўтарскіх
вершаваных радкоў, сабраць пялёсткі ў кветку, каб атрымаліся вершы беларусіх
паэтаў. На сталах ляжаць кружкі жоўтага колеру з надпісамі аўтараў вершаў.
Прымацуйце пялёскі ў апаведным парадку. Хто хутчэй?
Прадстаўнік ад кожнай групы агучвае аўтара і
назву верша ( Янка Купала “Спадчына”, Якуб Колас “Мой родны кут, як ты
мне мілы!..”).
2.
Паведамленне правіл гульні.
Нагадаем
правілы “Сваёй гульні”.
Перад вамі
табло. Злева размешчаны назвы этапаў, справа, як вы бачыце, схаваны заданні
рознай складанасці і кошту.
|
З роднай моваю на “ты”
|
10
|
20
|
30
|
|
Слоўца наша гаваркое
|
10
|
20
|
30
|
|
Ты - мне, я - табе
|
10
|
20
|
30
|
|
Краіна Загадалія
|
10
|
20
|
30
|
1)
Каманда выбірае
этап і заданне коштам 10, 20 ці 30
балаў.
2)
Калі, часам,
здарыцца так, што вы не зможаце справіцца з заданнем, другая каманда мае права
выправіць становішча.
3)
У вас на стале ляжыць табло. Калі заданне выкананана, вы
яго пазначаеце, каб не выбіраць другі раз.
4)
Перамагае тая каманда, якая дала поўныя адказы на пытанні
і набярэ большую колькасць балаў.
3.
Правядзенне
гульні.
Першай права
выбраць заданне атрымала каманда, якая хутчэй сабрала “паэтычны” васілёк.
Заданні на 10 балаў
«Карэктар»
Выпраўце памылкі.
Ледзве, больш–меньш, кудысці,
куды-небуць, натта, усміхаўся ілжыва, бяследна, бязшумна, бадай что, дамой.
«Хто хутчэй ?»
Узнавіце вядомыя прыказкі.
Хто
чужога не шкадуе…
так і адзавецца.
Кінь
перад сабою…
ды свой розум май.
Любіш
катацца…
ні аднаго не зловіш.
У
людзей пытай…
знойдзеш за сабою.
За
двума зайцамі пагонішся…
любі і саначкі вазіць.
Як
гукнеш…
той свайго не мае.
«Чацвёрты лішні»
Знайдзіце ў кожным радку
чацвёрты лішні назоўнік паводле формы ліку.
А.
Нафта, этыка, поўнач, мядзведзь.
Б.
Абцугі, нажніцы, грошы, гузікі.
В.
Золата, пыл, надвор’е, слуп.
“Алфавіт”
Што
можна везці на машыне, каб слова пачыналася з літары «А» і заканчвалася на
зычны (не менш 10 назоўнікаў)?
Заданні на 20 балаў
«Збяры пазлы»
Якія фразеалагізмы рассыпаліся на часткі?
абое грамата маляваны першынства
біць рукой меч дамоклаў
пуп кітайская зямлі лынды
асёл пальма рабое падаць
«Рэшата»
Выберыце з прапанаванага рада слоў лічэбнікі і
размяркуйце іх у табліцу.
Адзін, двое, двойчы, дваіцца, другі, тры, трое,
трайны,дзве трэція, тры цэлыя і сем дзясятых, чацвёрты, учацвярых, пяць сёмых,
шасцёра, сямёрка, семсот.
«Знайдзі пару»
Устанаві адпаведнасць паміж рускімі і беларускімі
фразеалагізмамі.
1.
Держать ушки на макушке А. Клёку ў галаве не мае
2.
У чёрта на куличках Б. Даць дыхту
3.
Дать дрозда В.
Трымаць вуха востра
4.
Ни холодно ни жарко
Г. Не вучы старога ката смятану злізваць
5.
Не учи учёного Д.
За блізкім светам
6.
Без царя в голове Е. Ні свярбіць ні баліць
“Крыжаванка”
1. Размова паміж двума або некалькімі персанажамі ў
мастацкім творы, якая перадаецца ў форме простай мовы.
2. Пункт найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння сюжэта
мастацкага твора.
3.
Аўтар радкоў: Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем, …
4. Заключны этап у развіцці дзеяння ў эпічным або
драматычным творы.
5. Будова літаратурнага твора, размяшчэнне і спалучэнне
частак, эпізодаў, карцін.
6. Невялікі твор, у якім характар чалавека раскрываецца праз
асобныя падзеі, здарэнні ў яго жыцці.
7. Момант, з якога пачынаецца развіццё дзеяння ў
літаратурным сюжэтным творы.
Заданні на 30 балаў
«Тэставы бой»
Адзначце сказы, у якіх на месцы пытальных знакаў
трэба паставіць працяжнік.
1. Шчасце
(?) сына такога мець .
2. Жыццё
(?) ёсць радасць, вялікае шчасце,
бясцэнны дар.
3. Афіша
(?) аб’ява аб спектаклі, якая
вывешваецца на відным месцы.
4. Працаваць (?)
дабро здабываць.
5.
Шчасце
і пакуты (?) дзве супрацьлегласці, але і дзве састаўныя жыцця
чалавека.
«Шыфроўка»
Адзначце нумары складаных бяззлучнікавых сказаў.
1.Рыпяць, скрыгочуць палазы –
марозны снег ім цяжка грызці.
2. Назаўтра ўстанеш – свет
змянёны, у новах футрах вербы, клёны.
3. А сетка белая гусцее і
бліжай, бліжай снегам вее.
4. Зямлі не чуеш пад сабою і
ловіш белы пух рукою.
5. Угару зірнеш – як рой
пчаліны, снуюцца ціхія пушыны.
“Чароўны капялюш”
Адкажыце на пытанні: што
знаходзіцца ў “ капелюшы”?
1.
Металічная выгнутая
пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу, а таксама рагавы
стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае са скуры птушак. (Пяро).
2. Яе можна расказваць, а яшчэ гэта від тканіны з
прыгладжаным ворсам. (Байка).
3. Гэта вадкасць, якая выкарыстоўваецца для змазвання
пашкоджаных участкаў скуры, і восеньскі грыб.(Зялёнка).
4. Снарад з выбуховым рэчывам, і вырпаз твару чалавека, які
выражае што-небудзь. (Міна).
5. Гэта грыб, страказа і страва з бульбы.(Бабка).
6. Белае крышталічнае рэчыва з вострым смакам, ужываецца як
прыправа да стравы, іпятая нота музычнай гамы. (Соль).
“Літаратурны вальс”
Дапамажыце літаратурнаму герою
знайсці сабе пару на вальс.
Князь Уладзімір - ? Грышка - ?
Андрэй Лабановіч - ?
Якім Сарока - ? Паніч - ?
4. Падвядзенне вынікаў. Зварот да эпіграфа.
5. Узнагароджанне каманд.


Комментариев нет:
Отправить комментарий